Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV.
ЗОСЬКА — ДАНІЛКА — ДЗЕЦІ.

ЗОСЬКА. Пайшлі! Не ўзялі мяне́ з забой. На­вет слаўца добрага не сказалі. А так хаце́ла з імі, ісьці, так хаце́ла! Самі крыж панясьлі.

ДАНІЛКА. Э-э! наце́шысься яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне́ ўжо крыж пачынае бале́ць — мусіць з працы каля гэтае іскрыпкі, — будзе і табе́ тое самае!

ЗОСЬКА. Маўчы ты ўжо ляпе́й, Данілка, аб гэтым! Ляпе́й скажы вось, калі ты ўрэсьце скончыш гэту іскрыпку сваю?

ДАНІЛКА. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпе́р пляце́ш.

ЗОСЬКА. А скулъ ты ве́даеш, што я буду насіць

ДАНІЛКА. Фі! Каб я ды ня ве́даў? Я навет ве́даю, калі ты яго зносіш, а значыцца тады і іскрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.

ЗОСЬКА. Калі-ж тэта па твойму будзе́?

ДАНІЛКА. Тады, як ты сьце́жкі ў двор ня ўбачыш!

ЗОСЬКА. Што-ж гэта я, значыцца, асьле́пну?

ДАНІЛКА Можа і асьле́пнеш. Але ты і ўжо ня ўсё бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне́ цябе́! У мамкі і Сымонкі ласкі ня маеш, а і там, дзе ты дума­еш ласку знайсьці, дабро цябе́ не чакае.

ЗОСЬКА. Чаму ты так гаворыш, Данілка?

ДАНІЛКА. (Ня слухаючы). Няхай сабе́ кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэткі, але я ўсё бачу, і ўсё разуме́ю. Не хачу толькі на ве́рх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяпе́рашнім сьве́там далёка ня зойдзеш. Дурнаваты Данілка, ці зусім дурны — малы клопат! А толькі, што ме́нш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо ня ве́даюць чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго сьмяе́цца. А што-ж вы ра­зумныя? Хоць-бы ты, Сымон? Таўпе́хаецеся, як Мар­ка па пекле, ці як мухі ў смале́ і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашукавае, кожны