Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

вас як-то кажуць, б’е́ і плакаць не дае́. А каб вы былі дурныя, то хоцьбы вас і дрэнчылі, але затое ня так моцна, бо ня так-бы вас дурных баяліся, як баяцца цяпе́р вас разумных.

ЗОСЬКА. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?

ДАНІЛКА. А хоць бы к таму, кто твой паніч, як адбудзецца з намі суд, е́дзе кудысь за мора жаніцца.

ЗОСЬКА (выпусьціушы вянок з рук). Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта жаніцца?..

ДАНІЛКА. Як будзе жаніцца?.. Так, як і ўсе добрыя, ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо-ж ня так, як…

ЗОСЬКА (перабіваючы). А што-ж мне́ з таго? Няхай жэніцца! Вялікая мне́ бяда! Ці-ж ён мой жаніх, ці каханак?..

ДАНІЛКА. Дзеля каго-ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоньня манішся? Ну, але мне́ спаць хочацца! (Да дзяцѐй). Пойдзем, малыя! Хто сьпіць, той не грашыць. Я сягоньня абраў новае ле́жа для спаньня: на маё шчасьце забыліся будку сабачую раскідаць, дык на ме́йсца Лыскі нашага, я з вамі, малыя, пасялюся. (Хоча выходзіць).

ЗОСЬКА (змагаючыся з сабой). Данілка! Ці гэта праўда, што ты казаў? Ці гэта праўда?

ДАНІЛКА (адвярнуўшыся). Вось, на табе́ груцы з бобам! Дурны сказаў, а разумны і паве́рыў.

ЗОСЬКА. Дык гэта ты мне́ наманіў?

ДАНІЛКА. Ведама — наманіў! Ці-ж я ўжо такі, без усіх клёпак у галаве́, каб разумным праўду гаварыць? Сьпі сястрыца, спакойна! (Выходзе).

ЗЬЯВА V.
ЗОСЬКА адна.

ЗОСЬКА. Та-а-к! Пэўне, што гэта няпраўда. Але, што са мной робіцца? Аб чым гэта я думаю? Так ці сяк сон мой залаты павінен разьве́іцца; чары туманныя скончацца, і я, такая як цяпе́р, скончуся. Заме́ста мяне будзе другая не́йкая мара