Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

цягнуць дале́й лямку свае новае долі. Гарыстым і пяшчаным шляхам будзе яе́ цягнуць, як сібірнік тачку, пакуль аж сама сябе́ не дацягне туды, адкуль не варочаюцца… дзе тата… да магілак! Бр! Што я думаю? Як-жа гэта ночка заўсёды не́йкай чорнай і страшнай птушкай кладзе́цца на мае́ думкі! Зьвядуць гэтыя чорныя птушкі няшчаснае жыцьцё маё ў цьму непраглядную! 3 сілы выбіваюся ў змаганьні з гэтым безгранічным сумам, што вакруг мяне́ сьце́лецца і жудкімі вачамі глядзіць у мае́ маркотныя вочы. Ха! Уцяку ізноў адгэтуль і буду блукацца да самага белага дня там — дзе ён — дзе яго, свайго ненагляднага карале́віча спаткаю. Буду дале́й сьніць пры ім дзіўную повесьць свае́ моладасьці, чараўнічую казку свайго шчасьця, пе́сьню буду пяяць набале́лага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэ­тым. (Прымярае). Але! Як у кароне зьяўлюся к яму і зьве́шу галаву сваю гаротную на грудзі яго лебядзіныя. (Чувацъ шорах). Што гэта? Не́хта йдзе́! Данілка, гэта ты? Божа! Як страшна! Такі ж нѐхта прыбліжаецца! (Прытуліваецца к дзе́раву).

ЗЬЯВА VI.
ЗОСЬКА — НЕЗНАЕМЫ.

НЕЗНАЕМЫ (з ве́хай у руках). Ня пужайся, сястра мая! Я свой чалаве́к, хоць і прыходжу ня званы, ня сланы.

ЗОСЬКА (перапужаная). Хто ты?.. Хто вы?..

НЕЗНАЕМЫ. Хто — я? А ўжо-ж чалаве́к! А што бале́й трэба ве́даць, калі толькі ня гэта?

ЗОСЬКА. Я тут адна!.. нікога нямашака до­ма. Дык чаго-ж вам трэба?.. Можа начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як…

НЕЗНАЕМЫ. Мне́ нічога ня трэба, сястра мая. Я ня з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою не́шта добрае прыносяць.

ЗОСЬКА. Але, калі я вас баюся, чалаве́ча! Вы не́йкі такі дзіўны!