Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

так і скачуць, не раўнуючы, як смык па йскрыпцы, а тут (паказавае на жывот) кішка з кішкой у такія між сабой кулачкі йдуць, што хоць ты вурадніка кліч разбароніваць іх! (Садзіцца і грэецца). А-та-та! Як цёпленька! Страшэнна ня люблю сьцюжы! Так здае́цца, на гэты час закапаўся-бы дзе ў бярлог, як мядзьве́дзь, і праспаў-бы да самае вясны, бяда толькі што на скуры мядзьве́джая шэрсьць ня вырасла!.. Мамка, чаму я не мядзь­ве́дзь?

МАРЫЛЯ. Бо ты дурне́нькая варона! Сам ня ве́даеш, што чаўпе́ш.

ДАНІЛКА. Э э! Каб я быў хоць варонай!... Ужо-б даўно са сваёй іскрыпачкай паляце́ў адгэтуль, куды колечы ў цяпле́йшую хату. Але што з пустога ў парожняе пераліваць! Мо’ я трохі і мядзьве́дзь і варона, але ўсё роўна толькі — Данілка: на ле́ва ці на сакала трудна пры цяпе́рашніх варунках выкіравацца. Скончу іскрыпачку — ужо нямнога асталося каля яе́ работы, і пачну сабе́ іграць. — Каму вясе́льле, каму — хрэсьбіны, а каму… Бяда толькі, што ня можна іграць на хаўтурох, а то такога „Лазара“ завёу-бы, што хоць у прысядкі йдзі!

МАРЫЛЯ. Ну, і дагаварыўся! Ці-ж пад „Лазара“ ідуць у прысядкі?

ДАНІЛКА. А чаму-ж не пайсьці? Я сам пе́ршы пусьціуся-бы. Мне́, калі музыка зайграе, дык і ў сярэдзіне ўсё йграе, а ногі так і чэшуцца да падскаківаньня.

МАРЫЛЯ. У цябе́ ўсё нялюдзкае. Толькі-б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.

ДАНІЛКА. Э! Бо скакаць ня уме́юць, дык і плачуць; як мокрыя вароны сноўдаюцца, або як блёкату аб’е́ўшыся… Ну хоць-бы так, як наша Зоська.

МАРЫЛЯ. А што — Зоська? Дзе ты яе́ бачыў?

ДАНІЛКА. Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусьціушы валасы, як русалка якая.