Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI.
ТЫЯ-Ж, ЗОСЬКА і ДВОРНЫЯ ЛЮДЗІ.

АДЗІН 3 ДВОРНЫХ ЛЮДЗЕЙ. Хаце́ла каля палацу паве́сіцца, дык сказалі зьвязаць і сюды прывесьці!

ЗОСЬКА (хочучы вывальніць з вяровак рукі, у страшным мучэньні). На што рукі зьвязалі? Мамачка, браточкі, зьмілуйцеся, разьвяжэце!!. За што так пакаралі?!.

(Марыля, Сымон, Данілка застываюць у сваіх по­зах ні то зьдзіўленыя, ні то перапужаныя. Дзе́ці падбягаюць і туляцца да Зоські. Дворныя людзі выходзяць).

(Памалу апускаецца заслона).