Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫЛЯ. І толькі больш жалю задае́ш, аж­но толькі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясьці.

ДАНІЛКА. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта бяспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі ды, дай Божанька ногі і здароўе!..

МАРЫЛЯ. У цябе́ ўсё проста з моста, а клёку ў галаве́ і за грош ня маеш. Ну, мы няхай сабе́ пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як па твойму здае́цца: вырачыся мы іх павінны? Што?

ДАНІЛКА. Няхай і яны з намі йдуць. Ці-ж ім хто не дае́.

МАРЫЛЯ. А калі ня хочуць?

ДАНІЛКА. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім ке́пска з намі жыць і калі цябе́ ня ўме́юць слухаць.

МАРЫЛЯ. На што іх аддзе́ляваць! Яны самі даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але толькі я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку і ладу. Ды што ты, дурне́нькі разуме́еш у гэтым?

ДАНІЛКА. Я толькі тое разуме́ю, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есьці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сьцюжа, сьне́г, мароз… Бр! Аж цяпе́р усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі зяле́знымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзьнем. На ледзякі абе́рнемся, як Сымон казаў. А я не хачу бьщь ледзяком, бо як тады буду я на йскрыпачцы сваёй іграць? То-ж пальцы напэўна зусім падубяне́юць, ды йскрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

МАРЫЛЯ. Але́-ж Сымон, Зоська!..

ДАНІЛКА. Як Сымон ня хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і Бог з ім! Без яго дадзём сабе́ раду.

МАРЫЛЯ. То што ж з таго? Але-ж ён і нас не адпускае?

ДАНІЛКА. Дык ціханька ўцячом ад яго, сягоньня ўцячом. Пакуль ён ве́рнецца, то нашага і сьле́ду не астане́цца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з ве́хай начоўп яму, можа і бяз нас шукаць,