Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

у яго бе́днай галаве́. Твае́ пе́сьні і казкі, што пяяла і гаварыла яму калісь над калыскай, шмат у гэтым памаглі. Дык не пярэч-жа і дале́й свайму сынку ісьці тэй дарожкай, якую ён сам сабе́ абабраў і йдзе́ цяпѐр.

ДАНІЛКА. Ды мамка яму нічога не пярэча, але ён сам сабе́ пярэча і нам не дае́ ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на сьве́т божы выбрацца.

ЗЬЯВА III.
ТЫЯ-Ж і ЗОСЬКА.

ЗОСЬКА (уходзе, штось сумнае напяваючы; у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана, грудзі расхрыстаны, валасы распушчаны і спадаюць па плячох, на галаве́ з пасохшага лісьця вяночак).

СТАРАЦ (адступаючы ў старану з мімавольнага перапугу). Хто гэта такі?

МАРЫЛЯ. Ці-ж не пазналі? — Зоська наша!

СТАРАЦ. Божа! Божа! Што з яе́ асталося?

ДАНІЛКА. Толькі це́нь ды вянок з лісьця!

ЗОСЬКА (разглядаючыся). Хто тут? Чаго вы назьбіраліся? Разлучыць мяне́ хочаце з ім? Га? Ха-ха ха! Не на такую напалі. (Да старца). А ты, сівы, чаго сюды прыйшоў? Можа ве́сьці добрыя прыносіш ад майго таты, або ад майго міленькага? Ня бойся — кажы! Я ўсё ве́даю!.. даўне́й нічога ня ве́дала, а цяпе́р, ах, як ве́даю! Тата мой у па­лацы засе́ў і пануе там: шмат слуг яму служыць, і скарбаў усялякіх шмат мае. Пасаг мне́ вялікі дасьць, ох, які вялікі! — сто, тысячу, міліён. А толь­кі, на што ты, татачка, майго міленькага выгнаў з палацу, што аж за морам апынуўся? Пакінуў мяне́ мой ненаглядны, праз благіх людзе́й адрокся сваѐ русалачкі з васільковымі вачамі. Ха ха-ха! Але я сама к яму пайду. Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як ме́сяц па не́бе плыве́! (Садзіцца і капаецца ў вогнішчы).