Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

ДАНІЛКА. Уцякайма, дзе́дка, бо і я ўжо гатоў. А Зоська дагоне нас: не чапайце толькі яе́. Цяпе́р-жа можа запяём усе́ разам на адходнае.

СТАРАЦ. Сьвятую пе́сьню хоць калі ня грэх запе́ць.

МАРЫЛЯ (да Зоські). Зоська, як апомнішся, прыходзь з Сымонам да нас! (Старац ідзе́ напе́рад, за ім — Марыля з дзяцьмі па бакох, а за Марыляй — Данілка. Усе́ пяюць „Лазара“, — Данілка іграе; не́йкую мінуту іх пе́сьня чуваць за сцэнай, пасьля паволі замірае!

ЗЬЯВА IV.
ЗОСЬКА адна.

ЗОСЬКА (як-бы прасьвятле́ўшы, паказаваючы рукамі). Ха-ха-ха! Там пажар, гэтыя, як пагарэльцы, з торбамі пайшлі!

ЗЬЯВА V.
ЗОСЬКА — СЫМОН.

СЫМОН (шыбка ўходзе з стараны пажару, трымаючы ў руцэ запаленую галаве́шку. Разглядаючыся). Пайшлі!.. Не пачакалі мяне́ яшчэ хоць трохі. А так ужо ўсё наладзіў. (Угле́дзіўшы Зоську.) Адна Зоська асталася! (Да яе́). Што-ж ты робіш тут адна? Пойдзем са мной!

ЗОСЬКА (прыглядаючыся). Гэта ты, Сымон?

СЫМОН. Я, Зоська! Уставай хутчэй, сястрыца, ды пойдзем, бо кожная мінута цяпе́р дорага!

ЗОСЬКА. Куды пойдзем? Па што?

СЫМОН (паказаваючы галаве́шкай у праціўную старану ад пажару). На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!

ЗОСЬКА (падымаючыся з зямлі). Аа!.. (Сымон бярэ яе́ за руку і абое нікнуць у цемнаце.)

3АСЛОНА.

Янка Купала.

Акопы 4/ІХ—1913 году.