«Чуўство сымпаціі» паставіў чатыры с палавінаю. Дабранач!..
Твой Касьцючок.
Цалую цябе! Люблю…
II
Таварышу.
13 студня 1910 г.
Насьмешлівы Андрэю!
Віншаваць з Новым Годам у гэтым пісьме ня буду, бо я табе паслаў сваю картачку якраз 28 сьнежня (здаровіў цябе), ці дайшла яна, ай не?
Як атсьвяткаваў я у-дварэ, пісаць ня хочэцца — сам добра ведаіш, як я жыву у дзярэўні, калі прыежджаю з вучылішча.
Ведаіш… Не, браце, насьмешлівы Андрэю, не дагадаішся, што стала с тваім Кастусём: ён цяпер саўсім другі чэлавек!
Я цяпер і сам дзіўлюся, як гэта мог я раней, у тые гады, прасядзець у сваёй хаці цэлые Каляды, не паказываючы нікуды носу? Помніш, бывала: у цэркву ня езджу (хоць і тошна тым крыўдзіць бацькоў), бо «сучасная вера — ашуканства;» к радні не езджу, бо радня мая — с хамскімі поглядамі, бачыць у ва мне «кандыдата у немалые паны,» і прыкра тым выстаўляіцца; на ігрышчы не хаджу, бо «што я там знайду? — тупых дзевак, буянаў хлапцоў, мацерш-