Старонка:Рунь (1914).pdf/131

Гэта старонка была вычытаная

слаўные дзяўчынкі… Дык вось… Сажмала мне ў атказ маю руку Ганулька і на пытаньне маё хлапецкае змуцілася, схіліла галоўку: «Ага… ты ж бачыш»… кажыць. Зашчымела, зашчымела маё серцэ!

Я і скакаць наўчыўся; з ею польку скакаў; танцы ужо не такі грэх…

Толькі табе хвалюся, даражэнькі Андрэй: люблю я Ганульку і яна мяне любіць. Ніхто ня ведаіць.

Чэраз два гады паскачыш, дружэ, на вясельлі, бо Ганні у наскім быце ня можна доўга ждаць. Калі я і ў высшае пайду — нічога, рукі ёсьць, спэцыяльнасьць будзе, абы здароўе, пражывём.

Працаваць і вучыцца! Так браце. Што там хавацца, будзім самі сабою, будзім самі здабываць сваё жыцьцё і долю. Працаваць і вучыцца. Не хачу я хлусіць; калі я палюбіў і даў слова, яна мая прад Богам і прад людзьмі. І што ты пішэш, як цяпер у вялікім горадзі у вас: сыйшоўся, зьвёў, канцы схаваў, хоць бы й проціў старой праўды, і кінуў яе, калі абставы і варункі жыцьця сучаснаго замінаюць — брыда гэта, і гідасьць і подласьць. Ваша гарадзкая моладзь сама творыць жыцьцё, дык сорам зваліваць віну на ненармальнасць сучаснаго соціально-грамадзянскаго жыцьця.

Сорам ім, сорам. Ты выйшоў з народу і разумеіш, дык будзь чэлавекам, разьбірайся у ісьцінна паступовым. Праўда? Ай, каб я с табою увідзіўся, ато на паперы выходзіць ня тое.

О, трудна, брат Андрэй, нам, мужыцкім сынам. Мы выпаўзаім са сваіх хат і па праўдзі (толькі ня сьмейся!) маім жэ нейкую зямельную сілу ў сабе, гэта не мая навіна, але хаваімся са сваімі ідэаламі, нясьмела азіраімся на новай да-