думку, што многіе даравітые беларусы асталіся невядомы сьвету праз такіе вось свае погляды, каторые к таму ж, дадам, пануюць сярод многіх беларусаў).
…І ўсё роўна а ні шчасьця мець ня буду, а нічога, бо у думках дайшоў, што німа на сьвеці цікаваго, новаго і такога, з-за чаго б варта жыці мне.
А тэлефон бяз дроту? Ха-ха!
Хто хочэ жыць — ніхай жывець, а хто хочэ памерці — памрэць ніхай…
.................
(Ад аўтора. Выкінута, уважаючы не цэнзуру).
…Колькі прыгожых дзяўчын! І колькі з іх шукаюць, як і я, чэлавека сярод людзей. І я, дзякуючы сучаснаму соціяльна грамадзянскаму ладу, павінен жыць антымаральна.
…Пісаць, — значыць працаваць дзеля людзкога чытаньня.
А мне людзі — прыкрасць. Гордасць? Не…
Ой, гняцець нуда-назола; ой гложыць маркота вялікая сэрцэ маё! Стагнаць… А спакою мне!
Хапіць ціаністаго калі і лежаць спакойна…
Думка аб самагубстві улежылася добра і ладна,—
Значыцца…
.................
(Ад аўтора. Гэта усё, як відаць напісана Ўладзімірам да яго знаёмства з Ядзяю. Потым, калі ён з ёю палюбіўся, мусіць, дапісаў ешчэ, што тут ніжэй).
Самагубства ня выйшла. Ды й чаго паміраць, калі я жыў толькі у думках? І толькі у думках прыйшоў да самагубства! Трэба ж