Старонка:Рунь (1914).pdf/61

Старонка праверана

Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, бытцым выказвала бяду, і горэ, і усякае ліха. А ешчэ далёка, далёка…

— Баў… — гудзіць звон на колькі вёрст уперадзі, гукаіць к сабе, завець, клічэ. А як жэ дайці туды?

— Баў, баў, баў, дзілінь-дзілінь-баў, — дробна аддаецца у вушох. Шуміць лес. Зарагатаў злый дух, заплакаў жаласна закугакаў і зьліўся ў аднэй жудасна-сумнай песьні скрыпучаго дрэва

Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, а во трэцьці каля чорнаго пня, во й яшчэ адін, яшчэ, многа, многа, зданьнё…

«Што гэта я? — думае сабе Архіп, — то ж чэрвякі купальскіе сьвецяцца: чаго-ж баяцца мне? Пайду на звон шпарчэй, нанач дабяруся, дацягнуся».

— Троп, троп, хр… гкрдзбдзр… кажан каля самюсенькаго вуха шпоркнуў.

— Цзы-ыць, цзы-ыць… — без канца плачыць аб нечым камарок здохленькі і не даець спакою.

Зайшлося сэрцэ у Архіпа: схапіў ці не схапіў кажан волас з галавы у яго? Занясець ён той валасок на скрыпучае сухое дрэва, зашчэміць яго там паміж скабак калючых… І будзе сохнуць, як дрэва тое. Архіп: датуль будзе хварэць-прападаць, пакуль дрэва скрыпець будзе; заваліцца, бахне аб землю яно, — і Архім памрэць.

Расступіўся лес. На палянцы стаіць Архіп. Бачыць: што гэта? — Хата іх новая перад ім на аднэй назе круціцца, скачэ, верціцца…

«А — а, гэта я сон бачу, гэта я сьню ўсё… —