прамовіць с панам ня можыць — забіт ці ўжо натура такая у яго да схоўкі прыхільная, — а каб пабачыў яго душу пісьменьнік які, ці там архірэй, ці хто такі, ён бы задзівіўся і пазайздраваў». Во як пан казаў.
Недбаласьці, зьвярынства, гразі многа. Але гдзе-ж гэтаго німа? Бяднота нас адалеваіць.
— Ведама, што яна.
— А паглядзі ты, сваток, на панскае жыцьцё. Яно-ж найболі такое, што горш… сабацкаго. Распуста, паскудзтва. Толькі што у іх дзеецца ўсё пад цёмнаю дзяругаю, с-пад дзяругі гэтай і жыцьцё праўдзівае мала відаць.
— Яно-то так, няўжо-ж.
— А нашы хлопцы, што у сьвет, у людзі йдуць, яны ад вёскі атпаўзаюць… Прыедуць у госьці с чыстаты, с хлеба белаго на пушны; як пабачуць, тут як мадзеем мы па родных куткох, робіцца ім і халодна, і непрыхільна, і прыкра. Паедзіць назад, закруціцца там у вадаверці гарадзкой, агалцеіць, у вёску ўжо а ні блізка, мужыка чураіцца, хоць і мучаіцца, пэўне, каторы. А дзеткі яго ужо карэньня нашаго роднаго ні маюць у сабе, тые і ў лічбу ня йдуць.
— Сваток, калі-ж будзе па іншаму, калі, у які час будзе, а?
— Будзіць. Але, горэ, не пры нас. Ты ж паглядзі, нідалёчка хадзіць, у палякоў, у латышоў, што тутэйшые фальваркі пакуплялі: жывуць, нельга казаць, што б на вялікіх кавалках, а жывуць неяк чысьцей, і газэты чытаюць, і дзетак па розных гімназіях ды гаспадарскіх вучылішчах вучаць. Падрастаюць трошку гэтые дзеці, — дзівіся, як твой Архіп, самі зарабляюць і вучацца. Адзін доктар, другі аграном, трэцьці