нуў я Мусю у руках, аж у стане у яе нешта: «Хрэсь!»—хрэснуло…
— «Ну й ламіна-ж я», — стыдзіў сам сябе і чуў, як пабегла кроў у галаву; зачырванеўся, і добра, што хоць ноч, дык не відаць.
А Муся—як мёртвая.
Пасядзеў, пасядзеў, ізноў паглядзеў туды-сюды. Ага, прыпомніў: «Я—ненормальна», — сказала нет ведама к чаму заўчора.
Зірнуў на яе.
Вочы заплюшчэны. Ці ад доўгіх век, ці то і запраўды—пад вачамі было чорна-чорна. Ліцо бледнае што у нябошчыка, галоўка, нежывая, аткацілася назад…
— «А Божэ! Самлела… Няжыва…» маланнёй скаўзанула у галаве, пад ложэчкай зрабілася да прыкрасьці пуста і па плечах быццым пакаціўся халодны пот.
Дзержаў яе, самлелую, у руках і гукаў:
— Му-уся, Му-у-січка! Ну скажы што небудзь, Му-у-січка…
Яна не варушылася. Галава яе бяз сілы зьвісла у маіх руках; адна рука, амерцьвелая, зьехала і ударылася аб маё калена.
Мне было жарка, душна, худа. Прытуліў самлеўшую Мусю да сябе і, як непрытомны сам, гадаў, ці крычаць ратунку, ці бегчы у якую хатку за вадою, ці што? Што з ёй такое? Дрэнна?
Спуджэным поглядам кінуў ізноў да Мусі і,—ай! асекся,—яна адным вокам пазірала на мяне с ціхім пытаньнем-дакорам…
Пачуўся стукат па тратуару.
— Мусічка, ідуць!
Той жэ момент яна кранулася, атсунулася