— 28 проц. Апокін у сваім дакладзе (1926 г.) вывеў сярэднюю сьмяротнасьць у 32 проц; як відаць, 28-32 проц. становяць сабой у сучасны момант шуканую лічбу.
У мяне было 4 выпадкі, 2 хворых загінулі: адзін (гангрэна лёгкага) ня быў опэраваны з прычыны цяжкасьці выпадку і памёр; другі хворы памёр пасьля опэрацыі.
Нарывы селязёнкі даюць лепшы прогноз, як нарывы печані. Даныя 5 аўтароў (128 выпадкаў) даюць для нарываў селязёнкі 20 проц. сьмяротнасьці, для нарываў печані — 55 проц. Окіншэвіч на 106 выпадкаў нарываў печані меў 41,6 проц. сьмяротнасьці.
Вельмі цяжка працякаюць таксама вострыя запаленьні падстр. залозы (гемораг. запаленьні, абсцэсы і г. д.) Даныя раду аўтароў (на 519 выпадкаў — 230 сьмярцей) даюць сьмяротнасьць у 46 проц.
Апэндыцыт. Апэндыцыт цяпер дае невялікі процант сьмяротнасьці: аднак, гэта не датычыць вострых выпадкаў, дзе процант сьмяротнасьці не малы. З прычыны таго, што абсолютны лік апэндыцытаў вялікі, дык і малы процант сьмяротнасьці ў выніку зьяўляецца значнаю абсолютнаю лічбай. Лічу патрэбным заўважыць, што ад апэндыцыту людзі паміраюць у лепшыя гады свайго жыцьця: ва ўзросьце да 40 год наўрад ці ня столькі памірае штогадова ад апэндыцыту, колькі ва ўзросьце старэй 40 год — ад раку. Пэўны процант гэтых сьмярцей няўнікальны, з прычыны вялікай цяжкасьці інфэкцыі і пэрытоніту, які пры гэтым далучаецца. Але большая частка гэтых сьмярцей магла-б быць унікнута калі-б не паводзіны хворых, якія сваячасова не згаджаюцца на опэрацыю, і раду ўрачоў, якія яшчэ не прасякнуліся ідэяй неабходнасьці раньняй опэрацыі. Такім чынам, у гэтай галіне хірургам ня можна складаць рук, неабходна, як і раней, змагацца, што ўжо дало значныя вынікі. Усё сказанае я магу ілюстраваць некаторымі лічбамі.
Абсолютна вялікай лічбы апэндыцыт сабою не становіць. На ўсю колькасьць наогул захворваньняў апэндыцыт складае 0,3 проц.; на колькасьць хвароб страўнічна-кішочных — 2 проц., у Менску — 2,3 проц.; у Віцебску — 3,9 проц. (Смулевіч).
Але лік апэндыцытаў у хурургічнай больнічнай практыцы вельмі вялікі, як гэта відаць з наступных лічбаў:
Мартынаў (за 15 год) | 6.164 хворых | 15 проц. апэндыцытаў |
Штых | 31.136 " | 10 проц. " |
Пэтрэн | 12.144 " | 15 проц. " |
Джыбсон | 20.600 " | 8 проц. " |
Інстытут імя Скліфасоўскага, 1925 г. (на 561 экстраную опэрацыю — 188 вострых апэндыцытаў) |
2.526 " | 20 проц. " |