Гэта старонка не была вычытаная
1. Дружына складаецца з камандзіра дружыны і 9-ці стральцоў.
2. Дружына мае ручны кулямёт і групу стральцоў.
3. Рыштунак.
ФУНКЦЫЯ | РЫШТУНАК | ЗАДАНЬНЕ |
К-р дружыны | 1. Стрэльба і 20 набояў 2. 2 набойніцы для набояў 3. Компас. 4. Сьвісток. 5. Электрычны ліхтарык 6. Малая рыдлёўка 7. Супроцьгазавая маска |
Камандзір дружыны вядзе у бой сваю дружыну, кіруе агнём ручнога кулямёту і стральцоў. Першым ідзе у атаку, вядучы за сабой усю дружыну. Ён адказвае за цэласьць рыштунку дружыны.
|
Цэляўнічы. | 1. Ручны кулямёт. 2. Магазын з набоямі 3. Палявая рыдлёўка 4. Супроцьгазавая маска |
У часе маршу носіць кулямёт, падчас бою вядзе агонь. |
Два амуніцыйныя. | Кожны мае: 1. 4 магазыны набояў 2. Стрэльбу 3. Палявую рыдлёўку 4. 2 ручныя гранаты 5. Супроцьгазавую маску. |
Носяць амуніцыю і падаюць цэляўнічаму, трымаюць лучнасьць з патроннай днухколкай. Пустыя магазыны адносяць на амуніцыйную двухколку, бяручы там поўныя. У разлучным строі знаходзяцца з правага і левага боку блізка ад цэляўнічага, падаюць яму магазыны з набоямі і маюць заўсёды пры сабе іх запас.
Калі цэляўнічы выбудзе, яны мусяць яго заступіць. |
5 стральцоў. | Кожны мае: 1. Стрэльбу. 2. 30 набояў. 3. 4 ручныя гранаты 4. Палявую рыдлёўку 5. Супроцьгазавую маску |
У часе бою вядуць агонь, змагаюцца гранатаю і штыхом.
|
Заступнік кам. дружыны. | Рыштунак такі-ж, як і ў стральца. | Замыкае строй дружыны, сочыць за парадкам у дружыне. Калі выбудзе камандзір дружыны, — заступае ягонае месца |