III. КАЗЛАВАНЬНЕ ЗБРОІ.
Зброю казлуецца з трох стрэльбаў: з маршавай калёны (кожная тройка), з вучэбнай калёны і з тры шэрагу (кожны рад).
На каманду: «У казлы!» у маршавай і вучэбнай калёне правы рад робіць улева фронт. Сярэдні і левы рад — управа. Стральцы правага і сярэдняга раду правай рукой устаўляюць стрэльбы паміж стопаў. Дула накіраванае крыху ўлева.
На каманду «зброю!» стральцы левага раду перадаюць свае стрэльбы сярэдняму раду. Стрэльбы складаецца ў казлы па тры. Рады адступаюць крок ад зброі, робяць фронт у папярэднім напрамку і спачываюць. У тры шэрагу на каманду «у казлы!» першы і другі шэраг робяць зварот у тыл. На каманду «зброю!» паўтараецца дзейнасьць, як вышэй.
На каманду казлаваньня кулямёты ўстаўляюцца на зямлю, а цыклісты сходзяць са сваіх самакатаў (матацыкляў).
Для расказлаваньня зброі, калі аддзел у разыходзе, загадваецца: «Увага!». На каманду «да зброі!» стральцы устаўляюцца ў строй, з якога казлавалася зброя. На каманду «за!» першы і другі шэраг (левы і сярэдні рад) робяць зварот у тыл (управа). На каманду «зброю!» — казды разьбіраецца, як пры складаньні. Першы і другі шэраг (левы і сярэдні рад) робяць зварот у тыл (улева). Паложаны рыштунак і машыновую зброю падымаецца з зямлі. Цыклісты і коньнікі садзяцца на свае самакаты і коні.
IV. СТРОЙ РАСКІДНЫ ЗЬВЯЗУ.
1. У полі ьарожага артылерыйскага абстрэлу, раскідаемся у глыбіню або ў шырыню, — інакш кажучы —прыймаем строй раскідны. Каб лепш выкарыстаць поле і гэтым самым як найбольш збліжыцца да праціўніка, камандзір зьвязу ідзе перад сваімі людзьмі. Мясцовасьці, якія знаходзяцца пад агнём, у меру магчымасьці абмінаюцца. Калі не паданы кірунак маршу, зьвяз маршыруе за сваім камандзірам.
У загадзе для камандзіра зьвязу для раскіданьня аддзелу паміж іншым падаецца:
1. Весткі аб ворагу і ўласнае палажэньне.
2. Нашае заданьне.
3. Строй зьвязу (водступы і прамежкі).
4. Дарога, кірунак або азымут.