Ухапіўшы правай рукой за прыклад, перасоўваем стрэльбу ў найвыгаднейшае палажэньне.
Самакатчыкі і коньнікі вешаюць стрэльбу праз правае плячо.
Зброю здымаецца на загад «Зброю зьняць!».
III. МАРШ.
1. Разрозьнівяецца марш свабодным крокам, роўным крокам і вучэбным крокам.
2. «СВАБОДНЫМ КРОКАМ — МАРШ!». Выступаецца левай нагой. Даўжыня і хуткасьць кроку залежыць ад мясцовасьці і фізычнай будовы стральца. Пры гэтым захоўваецца правільная пастава.
3. «РОЎНЫМ КРОКАМ — МАРШ!». Усе стральцы выступаюць адначасна левай нагой. Даўжыня кроку — 80 см. Хуткасьць — 114 крокаў на хвіліну. Пастава выпраставаная. Галава прыўзьнятая.
4. Вучэбны марш вымагае некаторай натугі сіл. Ён зьяўляецца паказчыкам стралецкае энэргіі і ягонай вайсковай падрыхтоўкі. Вонкава прадстаўляе стральцоў, як адзіную цэласьць. Вучэбны крок ужываецца пры выконваньні сталай службы вартаўніка і пры аддаваньні пашан старэйшым; як адзіночна, так і групова.
На каманду «АДДЗЕЛ КРОКАМ — МАРШ!» левую ногу выкідаем уперад. Стапа выпраставаная, пальцы накіраваны крыху ў бок. Калена выпраставанае. Нага выцягненая на 80 см. Правая нага паўтарае дзейнасьць левай. Хуткасьць крокаў — 114 на хвіліну. Пры гэтым калена не падымаць вышэй, як вымагае гэтага даўжыня кроку. Занадта моцнае апусканьне нагі на землю — непажаданае. Галава і верхняя частка цела — у асноўнай паставе. Кроку вучэбнага вучыцца стралец пасьля вышкаленьня яго роўным крокам.
Пераход вучэбнага, або свабоднага кроку ў роўны робіцца на каманду «Роўны крок!». Вучэбны марш, пры пераходзе з другога, выконваецца па камандзе «ЗВАЖАЙ!».
5. «АДДЗЕЛ — СТОЙ!» Пасьля каманды «Стой!» стралец робіць яшчэ адзін крок і заднюю ногу дастаўляе хутка да пярэдняй. Пры вучэбным або роўным крокам маршах — каманда «Стой!» падаецца тады, калі ставяць правую ногу.
6. Пры маршы са стрэльбай, рука, якая трымае стрэльбу, нярухомая. Другая рука рухаецца ў такт маршу. Пальцы крыху сагнуты.
III. ЗВАРОТЫ (на месцы).
1. Павароты робяцца хутка. Выконваюцца толькі з асноўнай паставы, Пасьля павароту абавязвае асноўная па-