што „посылка багажем, с названной отчетностью ВСНХ весила всего лишь 3 пуд. 5 фунтов!“
Толькі і ўсяго?
3 пуды 5 фунтаў!
На аднаго каня ды павёз!
2 чалавекі, ды і пацягнулі!
І газэта назвала гэтую справаздачу вялікай?
Сумна, таварышы з Савнархозу! За газэту сумна!
Праз тое, што ня ведае яна апарату.
Ды другія-б на нашым месцы, таварышы з Савнархозу, маглі-б справаздачу пудоў гэтак у 60 даць…
Меў рацыю, па-мойму, той справавод з Савнархозу, які, прачытаўшы заметку ў „Савецкай Беларусі“ з пажаданьнем зьмяншэньня ліку пудоў справаздач, пахмурна ўсьміхнуўся і сказаў:
— Не карыстаючыся славай, разумеецца, прапаведваюць скромнасьць!
Калісьці адзін пісьменьнік пра Батховэна сказаў гэтак: „Каб пазбавіўся Бэтховэн рук, — ён усёроўна астаўся б композытарам і музыкай“; мне ў сваю чаргу здаецца цяпер так, —