„ВАНЬКА, Я ЦЯБЕ ВЫСЕКУ“.
Полаччына, Полаччына, няма на цябе Чэхава…
Дзядзька Альтшулер, з Палаччыны, — ніколі не давайце загадаў у часе дрэннага настрою…
Бо са злосьці чаго не наробіш…
Памятуеце ў Чэхава гэтае месца:
Станавы прыстаў прайграў грошы ў карты і вярнуўся да хаты…
Настрой дрэнны… дажджлівае надвор‘е… І вось станавы паклікаў сына: „Ванька, я тебя высеку за то, что ты третьяго дня тарелку разбил. Ванька, снимай штаны“.
Не абараняючы „отнюдь“ сына прыстава праклятага царскага рэжыму, усё-ж дзядзька Альтшулер, пашто аддаваць загады ў часе дрэннага настрою? Дапішчык з Палаччыны лістом ў рэдакцыю скардзіцца на вас, дзядзька Альтшулер, за тое, што вы групкому № 2 адмовілі ў выпісцы „Савецкай Беларусі“. Дапішчык у сваім лісьце з Палаччыны кажа — ня