Гэта старонка не была вычытаная
ХОЦЬ І НЯДОЎГА, ЗАТОЕ ПРАЎДА…
Да чаго далібог, навучыўся народ кіраваць сабою.
Перад здольнасьцю некаторых, дык проста дзівішся — і адкуль, думаеш, гэткае ў іх бярэцца?
І пасаду, здаецца, чалавек займае звычайную, простую, а як пачне гэты чалавек справы вырашаць, дык так і адчуваеш, што „генэрал-губэрнатар“ справы вырашае, а не мясцовы працаўнік.
У зьвязку з тым, што ў Азяранскім сельсавеце, як нам дапішчык піша, „кожны член сельсавету — сам сабе прэдрыка“, я прашу мясцовую ўладу гэты мой фэльетон не разглядаць, як „вмешательство во внутренние дела“ сельсавету.
Я проста, па просьбе дапішчыка, прашу мясцовага працаўніка т. Жлобу пераглядзець