Адным словам, лепш ужо як-небудзь без газэты абыйдземся…
… Дзядзька загадчык Лагойскага нардому, ці ведаеце, дрэнная справа выходзіць.
Вось толькі што званілі з Лагойска па тэлефону са скаргаю на тое, што вы на хочаце выпісваць для нардому газэты.
Ці чулі гэткае?
Яшчэ і газэты ня бачылі, а ўжо скардзяцца.
Брыда якая!..
Яно праўда, пакуль што вы лоўка ім адказалі. Вось як адказалі. Літаральна:
„Передайте Вашей газете от моего имени, что газета — это чепуха. Не читаем и не будем читать. Не выписываем и не будем выписывать“.
Адным словам правільна!..
Няхай Галоўполітасьветы гэтак і ведае і каб не чапіліся, значыць, болей з газэтай…
А калі, бывае-ткі, прымусяць выпісаць газэту, дык зноў-жа ўсё ў руках загадчыка Нардому — а вы яе адразу-ж на цыгаркі.
■