І цяпер пяройдзем да паэзіі вэтэрынарнага доктара А. П. Агапітава. Разгарнем наўгад кнігу. Ну, вось 19 старонка. Чытаем:
СОН. „Барбос с соседнего двора |
Шчыра напісана: „ня думаў“…
Бо, каб падумаў, дык не сказаў-бы гэтак!
Але што мне падабаецца ў вершах, дык гэта мастацкая шчырасьць аўтара. Калі ў яго гаворыць у вершах конь, дык адразу так і адчуваецца, што гэта конь гаворыць.
І відаць, стары конь, як і яго думкі.
А калі ён піша ў вершах, што сабака лізнуў тры разы, дык так і адчуваецца, што гэта сабака лізнуў.