Гэта старонка не была вычытаная
ДЛЯ ПАМЯЦІ.
Зноў аб добрасуседзкай дзяржаве.
Бо хто, пытаюся, яшчэ на прыгнечаную Беларусь гэткую ўвагу зьвяртае?
Ніхто!
Я тут вельмі расьпісвацца ня буду, а прывяду галоўныя факты добрасуседзкіх аб нас клопатаў.
„Усяго сядзела ў турмах Зах. Бел. 65 проц. усяго дарослага насельніцтва“ (з прамовы пасла Сабалеўскага ў польскім сойме).
Раней, праўду кажучы, дык знаходзіліся некаторыя нездаволеныя ў гэтай дзяржаве, бо ўсё-ж такі спакойна было толькі на 65 проц., але цяпер у гэтай дзяржаве абяцаюць яшчэ 35 проц. насельніцтва пасадзіць па турмах і ніякіх, кажуць правадыры, тады ня будзе болей нездаволеных у нашай дзяржаве.
І дзяржава тады, кажуць, будзе заспакоена.
Зноў-жа беларуская школа.