правей альбо лявей ваяводы, але гэта было па іх заечай несьвядомасьці, бо што да старосцкай хады ў ролі гончых, дык яна гнала зайцаў акуратна і роўна на старосту.
Таксама адна лісіца замест супыніцца, як гэтага жадалі ў старостве, супынілася на 40.
Але калескія асасары і гэта прыпісалі лісінай хітрасьці, але ні ў якім выпадку не нядбайнасьці іх, колескіх асэсараў, нядбайнасьці старэйшай адміністрацыі ў ролі гончых.
Але… увесь „эфэкт“ паляваньня сапсаваў нейкі хлапчук, які з прычыны сваіх дзіцячых гадоў захапіўся гэтай гульнёй і падбег да пана старасты, які быў у ролі міністра, прасіць цукерак.
Пан староста, абураны гэткай непашанай хлапчука не да сябе, вядома, а да пана міністра, якога ён адыгрываў, аддубасіў хлапчука поясам.
Нават польскія газэты ў гэтым месцы спалохана пытаюцца:
— А што-ж было з хлапчуком, каб гэта быў не староста, а сапраўдны міністр?
■