тыя грамадзяне зьбіраліся на так званых Маёвых палёх, каб там пад кіраўніцтвам караля радзіцца аб важнейшых справах. Там абвяшчалі каралеўскія загады, капітуляры (назоў ад падзелу на разьдзéлы, палацінску: capіta), з якіх тварылася агульнае каралеўскае права, абавязуючае ўва ўсім гаспадарстве побач з даўнейшым мясцовым правам (саліцкім, баварскім, саксонскім і г. д.).
Кароль горача памагаў навуцы і мастацтву. Дзякуючы яго рупнасьці, былі сабраны даўнейшыя песьні аб героях. Кароль-жа загадаў укласьці нямецкую граматыку, даў месяцам нямецкія назовы; ставіў палацы і касьцёлы. Пры сваім двары заклаў прыкладную школу, кіраўніком якое быў вучоны Алькуін з Англіі.
Памёр Кароль у 814 г., пасьля 46-годняга гаспадараньня, у Аквізгране, дзе найахватней прабываў дзеля мінэральных купальняў.
___________
ДРУГІ ПЕРЫОД.
§ 8. Канец Каралінгаў і пачатак Фэодалізму.
1. Людвік Пабожны і падзел гаспадарства. Незадоўга да свае сьмерці Кароль Вялікі назначыў свайго сына Людвіка (дзеля спачуцьця церькве далі яму прозьвішча Пабожнага) за свайго супрацаўніка і наступніка пасаду. Аднак, новы гэты валадар ня меў даволі моцнага характару, патрэбнага дзеля кіраваньня такім вялізарным гаспадарствам. Родныя сыны яго - Лётар, Пэпін і Людвік часта паўставалі проці бацькі, каторы хацеў зьменшыць іх надзелы на карысьць наймалодшага свайго сына ад другое жонкі Караля, празванага пазьней Лысым. У бітвé з сынамі пад Кальмарам, на „полі фальшу“ (Lügenfeld) яго ўласныя прыхільнікі пакінулі яго, і ён часова навет быў утраціў свой пасад. Памёр (840) у часе паходу проці сына Людвіка.
Пасьля сьмерці Людвіка Пабожнага паміж трыма сынамі, якія перажылі яго: Лётарам, Людвікам, празваным Нямецкім, і Каралём Лысым узьнялася вайна за спадчыну па бацьку, бо лётар, як первародны сын, жадаў захапіць адзін усю бацькаву ўладу. У 843 г. ў Вэрдэне была зроблена паміж імі ўмова, паводле якое ўсё гаспадарства дзялілася на тры часьці: Лётар дастаў прастор ламіж Скальдай, Мозай, Саонай і Ронай з аднаго боку і Рэйнам з другога, а такжа Італію разам з тытулам заходня-рымскага êмпэратара. Людвік Нямецкі дастаў нямецкія землі на ўсход