францускія каралі, як мага, стараліся пазбыцца небясьпечнага вассала; 4) да ўсяго-ж гэтага далучыліся прэтэнсіі Эдварда ІІІ на францускую карону. У гэтай вайнé ў працягу першых 90 гадоў Французам страшэнна ня шчасьціла. Ужо ў 1340 годзе ў марской бітве каля Сьлюіс (пры ўтоку Скальды) яны былі разьбіты, а цераз 6 гадоў такая-ж доля сустрэла францускае рыцарства ў бітве каля Крэсі, дзе яго зьніштожылі ангéльскія стральцы і цяжкая артылерыя. У гэтай бітве Эдвард ІІІ першы раз пусьціў у ход агнястрэльбу. Пабéду завяршыў сын ангéльскага караля, дастаўшы ад свае чорнае зброі імя Чорнага Князя; тады быў забіты сьляпы чэскі кароль Ян Люксембурскі, памагаючы Французам, а сам Піліп VІ ледзь здалеў уцячы.
Наступніку Піліпа VІ, Яну Добраму, каторы першы, як наступнік, насіў імя дэльфіна[1], так сама страшэнна не пашчасьціла ў бітве каля Пуатьé (1356), дзе яго войска было зусім разьбіта. Кароль лучыў да Ангéльцаў у палон; край быў заліты на здчыкамі і спустошаны. Уладу ўзяў у свае рукі дэльфін Кароль; каб дастаць новыя засобы на вядзеньне далей вайны і на вку зняволі караля, ён склікаў Генэральныя Станы. Прадстаўнікі трэцяга стану, мяшчанства, з Сьцяпаном Марсэлем на чале (ён быў кіраўніком парыскіх купцоў prévôt de marchands) за пастанову аб новых падатках зажадалі завярэньня, што Генэральныя Станы будуць зьбірацца кожын год і што яны выберуць асобную ўстанову дзеля кантролю над урадам. ДэльФін ня прыстаў на гэта, бо бачыў у гэтым абмежаньне каралеўскае ўлады, датуль зусім незалежнае. Тады Марсэль падняў у Парыжы паўстаньне, і аружны народ напаў на каралеўскі палац, забіваючы найбольш ненавісных каралеўскіх райчых. Перапалоханы дэльфін уцёк з сталіцы. Адначасна па ўсёй Францыі ўзьняліся сялянскія бунты (Jacquerіe, ад слова Jacques, Якуб, як сялян на сьмех называлі). Вéскі народ, рабаваны ўсё глыбéй і глыбей урываўшыміся Ангéльцамі, а такжа францускімі салдатамі, якія ўжо даўно не даставалі ніякае платы, зьбіраўся ў гарады, дабываў аружжа і нападаў на баяр, палячы ўсё і забіваючы. Аднак, дэльфіну ўдалося затушыць паўстаньне, згуртаваўшы ўсё рыцарства, а пасьля ён пайшоў у Парыж і дабыў яго пасьля ўбіўства Марсэля. Пры такім палажэньні французы былі прымушаны падпісаць з Англіяй мір у Брэтіньі (1360), на аснове якога блізу траціна францускіх зямель адыйшла да Англіі, у тэй лічбе увесь край ад лёары да Пірэнэяў, як зусім асобнае князьства Аквітанія. Затое ангельскі кароль Эдвард ІІІ зрокся свайго дамаганьня францускае кароны
- ↑ Яму бацька даў, як лен, Дэльфінат (Dauphіne).