Старонка:Сьветацені (1928).pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

У ДАРОЗЕ

I

Дзень згараў…
Заціхалі ў палёх перазвоны.
Майскі вечер чаромху ня мёў…
Захлынуліся вокны вагону
Сіняватым вячэрнім агнём.
А за вокнамі сьцені скакалі
Табунамі ліхіх рысакоў…
Ціха талі
У звонкія далі
Пераліўныя хвалі палёў.
Бедных ніў
Залатое прывольле
Задрамала ў тынянай цішы…
Эх ты, поле,
Бязьмежнае поле!
Люба мне беларуская шыр!
Хай сягоньня сявалкамі вёсен
Сее смуту ў палёх недарод…
Нашы дні —
Ня журботная восень,
Нашы дні —
Грамавы веснаход.