Вячэрнія сьцені апалі…
Над рэчкаю дрэмле сасна,
А там,
У бярозавых далях
Блакіт асыпае вясна.
Я першую песьню калісьці
Складаў а такой-жа пары…
Шапталася соннае лісьце
У вячэрніх агарках зары.
Дрыжэлі зыбучыя хвалі,
Каціліся ў сінь туманоў…
Гусьлярылі звонкія далі
На п‘яных струнах салаўёў…
Мінаюць і дні і нядзелі
(Мінулага зноў ня сустрэць),
Агаркі зары дагарэлі,
А песьні ў душы не згарэць…
Я першую песьню калісьці
Чароўнай вясьне падарыў,
Тады залацістае лісьце
Цьвіло ў пералівах зары.
|