Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

праведнікі скажуць Яму ў адказ: «Госпадзі! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці прагнучым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі? або нагім і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым або ў вастрозе, і прыйшлі да цябе?» І адкажа ім Цар: «Узапраўды кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, вы зрабілі мне“. Пасьля гэтага скажа тым, што на левы бок ад Яго: «Ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны д’яблу і слугам яго, бо Я быў галодны і вы не далі Мне есьці; хацеў піць і не напаілі Мяне; быў у дарозе і не прынялі Мяне; быў нагі і не апранулі Мяне; хварэў і ў вастрозе — і не наведаліся да Мяне“. Тады яны скажуць Яму: „Госпадзі! калі мы бачылі Цябе галодным, або прагнучым, або падарожным, або голым, або хворым ці ў вастрозе — і не паслужылі Табе?“ Тады адкажа ім: «Узапраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з братоў Маіх меншых, дык не зрабілі Мне». І пайдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае».
Скончыў сваё навучаньне Хрыстос сумным, але ўжо знаёмым прадказаньнем, што раней за ўсё будуць Ягоныя мукі і сьмерць. Гасподзь цяпер ясна паказаў нават самы спосаб яе і дзень: «Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выданы на расьпяцьце“.

67. Пастанова сынэдрыёну аб арышце Іісуса Хрыста. Здрада Юды.

Мат. XXѴI, 3—16; Мрк. XIV, 1—2; Лук. XXII, 1—6.

У ноч на вялікую сераду першасьвяшчэньнікі, кніжнікі і старэйшыны юдэйскія, сабраўшыся ў палацы першасьвяшчэньніка Кайяфы, радзіліся, што ім рабіць з Іісусам, апошняе высьвячэньне Якога перад народам перапоўніла меру іх цярплівасьці. Найпрасьцей было, разумеецца, зараз-жа схапіць і загубіць яго, але баяліся народу, які з прычыны сьвята Пасхі напоўніў увесь Ерусалім[1] і мог заступіцца за

  1. На сьвята Пасхі ў Ерусаліме зьбіралася больш за два мільёны людзей.