Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

і Я пасылаю іх у сьвет. І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны ісьцінаю. Не за іх-жа толькі малю, але і за тых, што ўверавалі ў Мяне па слове іх. Няхай будуць усе адно: як Ты, Айцец, ва Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне, — і славу, якую Ты даў мне, я дам ім, каб былі адно, як Мы адно».
Сказаўшы гэтае, Іісус выйшаў з вучнямі Сваімі за ручай Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.

71. Маленьне аб чашы у садзе Гэфсіманскім.

Мат. XXVI, 36—46; Мрк. XIV, 32—42; Лук. XXII, 30—46; Іоан. XVIII, 1—2.

Месцам, куды Іісус Хрыстос скіраваўся пасьля тайнае вячэры і апошняе разьвітальнае гутаркі, быў сад Гефсіманскі, дзе і раней Гасподзь любіў часта адпачываць ці вучыць сваіх вучняў. Калі ўвайшлі ў сад, Іісус Хрыстос сказаў Апосталам: «Пасядзеце тут, пакуль я пайду і памалюся». І ўзяўшы Пятра, Якава і Іоанна, пайшоў з імі ў глыбіню саду, кажучы: «Душа Мая нудзіцца да сьмерці; пабудзьце тут са мною і ня сьпеце». Пасьля адыйшоў ад іх на далечыню, як кінуць каменем, і, ўпаўшы на калені, пачаў у вялікай нудзе маліцца, каб патрымаць Свой Дух, агорнуты жахам перад недалёкімі ўжо мукамі і сьмерцю: „Отча! калі Твая воля, пранясі чашу гэтую міма мяне, але хай будзе не тое, чаго Я хачу, а чаго Ты». Зьявіўся-жа Яму Ангел з неба, падтрымліваючы Яго. І ў барацьбе нечалавечай, сьмяротнай гарачэй і гарачэй маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, падаючы на зямлю. Калі Хрыстос скончыў малітву, Ён прыйшоў да вучняў сваіх, але знайшоў іх сьпячымі. Збудзіўшы Пятра, які перад тым хваліўся сваёй адданнасьцю, Іісус Хрыстос кажа яму: «Сіман! і ты сьпіш? ці ты ня мог не паспаць адну гадзіну, каб пабыць са Мною?“. І зьвярнуўшыся да ўсіх сказаў: «Устаньце і малецеся, каб не папасьці ў спакушэньне». І як-бы хочучы выбачыць ім іхную слабасьць, дадаў: „Дух бодры, плоць-жа не-