Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

79. Расьпяцьце Іісуса Хрыста.

Мат. XXVII, 33—44; Мрк. XV, 22—32; Лук. XXIII, 33—43; Іоан. XIX, 18—27.

Прыйшлі на Галгофу. Ваякі зьнялі з засуджаных іх адзеньне і паднясьлі ім снатворнае піцьцё (віно, зьмешанае з смірнаю), каб ня так балюча адчувалі пякельныя мукі. Хрыстос адмовіўся ад піцьця, хочучы поўнасьцю выпіць чашу мучэньняў, якія дабравольна прыняў на Сябе для збаўленьня людзей. Тым часам ладзілі храсты і капалі ямы.
І расьпялі Яго, і з Ім двох разбойнікаў наабапал Яго, — Іісуса ў сярэдзіне. Калі расьпіналі і прыбівалі гваздамі да храста працягнутыя ўздоўж перакладзіны рукі, таксама і ногі, ніхто не пачуў ніводнага стогну ці жальбы з вуснаў Збавіцеля. У гэтыя мінуты найбольшых мучэньняў Хрыстос знайшоў у сабе столькі сілы, каб маліцца за Сваіх мучыцеляў: «Отча! даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць».
Скончыўшы расьпінаньне і ўкапаўшы ў зямлю храсты з павешанымі на іх, ваякі пачалі дзяліць між сабою вопратку Іісуса. Падзялілі на часьці — кожнаму ваяку пакрысе. Але быў хітон бяз швоў, увесь вытканы ад верху, дык яго не разадралі, а кінулі жераб’е, каму дастанецца цэлы. Так збылося прароцтва Давіда: «Падзялілі адзежу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэраб’е кідалі» (Пс. XXI, 19). Разьдзяліўшы адзеньне Госпада, ваякі селі і пачалі нясьці варту каля храстоў.
Да храста, над галавою Госпада, загадам Пілата, была прыбіта дошчачка, на якой на трох мовах — лацінскай, грэцкай і жыдоўскай (арамейскай) — было напісана: «Іісус Назаранін, Цар Юдэйскі». Архірэі і начальнікі жыдоўскія ў такім надпісаньні ўгледзілі для сябе і народу абразу, бо выходзіла, што яны, на вачох усяго сьвету, павесілі на храсьце, дый яшчэ між ліхадзеямі, свайго запраўднага цара. Пілат, відавочна, хацеў памсьціцца жыдом за тое, што яго прымусілі зрабіць супроць яго волі. Калі жыды зразумелі, як злосна падсьмяяўся над імі Пілат, паслалі да яго прасіць зьмяніць надпіс, каб было так, як Сам Хры-