Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

Глядзяць — камень адвалены, і на ім сядзіць Ангел. Яны вельмі перапалохаліся. Але Ангел прамовіў да іх: „Ня бойцеся! Я ведаю — вы шукаеце Іісуса расьпятага. Ён уваскрос. Пайдзеце, паглядзеце месца, дзе ляжаў Гасподзь“. Калі яны ўвайшлі ў пячору, дык убачылі другога Ангела, які сказаў ім: „Што шукаеце жывога між мёртвымі? Ён уваскрос. Яго няма тут. Вось месца, дзе быў паложаны. Пайдзеце хутчэй і скажэце вучням Яго, што Ён уваскрос і йдзе перад вамі ў Галілею. Агорнутыя страхам і радасьцю, жанчыны-мvраносіцы пабеглі ў места да Апосталаў. Чуюць яны іх апавяданьне і проста ня вераць сабе. Вучыцель уваскрос? Ангелы ля гробу Госпадавага?» І паказаліся ім — кажа Евангелісты Лука — словы жанчын пустымі, і не паверылі ім».
Тымчасам на магілу беглі Пётр і Іоанн. Апошні аперадзіў Пятра і прыбег першым. Нахіліўшыся ў пячору, але не ўваходзячы ў яе, Іоанн убачыў толькі ляжаўшыя палатніны. Тут падходзіць Пётр. Гэты ўвайшоў у пячору, але таксама ўбачыў толькі палатніны і хустку, што была на галаве Яго, і ня разам з палатнінай, але асобна скручаную на другім месцы. Тады ўвайшоў і другі вучань, што раней прыйшоў да магілы (Іоанн), і ўбачыў і ўвераваў. Абодва вучні пасьля гэтага вярнуліся дамоў. У пячоры засталася толькі прыбегшая сьледам за Пятром і Іоаннам Марыя Магдаліна. Яна стаяла тут і ціха плакала. „Жанчына! чаго ты плачаш?“ — пачуўся раптам нечы голас. Уздрыгнуўшы, яна нахілілася да гробу і бачыць двох Ангелаў у белым адзеньні, седзячых адзін угаловах, другі ўнагах, дзе ляжала Цела Іісуса. Яна кажа ім: «Забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго». Сказаўшы гэтае, Марыя аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Іісус, але не пазнала, што гэта Ііcyc. І кажа ёй Іісус: „Жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш?“ Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго?» Іісус кажа ёй: «Марыя!» Яна па голасу адразу пазнала яго. Зьдзіўленая і радасна ўзварушаная, Марыя міма свае волі ўсклікнула: „Мой Гасподзь і Вучыцель!“ Пры гэтых словах яна кінулася да ног Яго і сьлязьмі