Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

чынены. Раптам зьявіўся і стаў пасярэдзіне іх Гасподзь і сказаў усім: „Мір вам!“ Пасьля Гасподзь зьвярнуўся да Ап. Фамы і сказаў яму: „Дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўлажы ў бок Мой, і ня будзь няверным, але верным“. Фама паслухаўся, і ашчупаў пальцамі раны Госпада. „Гасподзь мой і Бог мой!“ з глыбокім перакананьнем і вераю выклікнуў Ап. Фама, і пакланіўся Яму. «Ты паверыў — сказаў яму Хрыстос — бо бачыў Мяне, але шчасьлівыя тыя, якія ня бачыўшы павераць“.
І многа — дадае Евангелісты — зрабіў Іісус чудаў перад вучнямі Сваімі, аб якіх не напісана ў сьв. Евангельлі. „А гэтае ўсё напісана, каб вы паверылі, што Іісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і веруючы мелі жыцьцё ў імя Яго“.

85. Зьяўленьне Іісуса Хрыста Апосталам на моры Тывэрыядзкім. Ўзнаўленьне апостальскае годнасьці Ап. Пятра.

Іоан. XXI, 1—25.

Калі скончылася сьвята Пасхі, Апосталы пайшлі ў Галілею, куды Хрыстос накіраваў іх праз Ангела і жанчын-мvраносіц. Там яны, чакаючы ўрачыстага зьяўленьня Хрыста, ізноў заняліся кожын сваёю працаю.
Аднаго разу Сіман Пётр, Фама, Нафанаіл з Каны Галілейскае, сыны Завядзеевы і яшчэ двох іншых з вучняў Яго лавілі рыбу на моры Тывэрыядзкім. Працавалі цалюсенькую ноч, а не злавілі нічога. На сьвітаньні —бачаць — стаіць на беразе нейкі Чалавек. Яны не пазналі Яго. А гэта быў Хрыстос. Вось Хрыстос і кажа: „Дзеці! Ці ёсьць у вас якая-небудзь ежа?“. Яны адказалі: „Няма“. Тады Ён сказаў: „Закіньце сеці на правы бок чоўна і зловіце“. Яны закінулі, але ўжо не маглі выцягнуць сеці: так многа было ў іх рыбы. Здарэньне гэта мімаволі напомніла ім падобны выпадак з недалёкага мінулага, калі таксама, па слове Госпада, мелі чудоўна вялікі лоў. „Гэта Гасподзь! — кажа Пятру Іоанн — найлюбшы вучань Госпада. Пётр, ня чуючы сябе ад радасьці, хапае першую вопратку,