Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

га: каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, і на кім пакінеце, на тым застануцца“ (Іоан. XX, 21—23). Ап. Пётр першы з Апосталаў атрымаў гэтае права. Пасьля Апосталаў гэтае права ва ўсёй паўнаце належыць сусьветнай Царкве Хрыстовай, у асобах яе пастыраў.
Забараніўшы вучням Сваім распаўсюджваць, што Ён ёсьць Сын Божы, Іісус Хрыстос ужо ня прыповесьцямі, а адкрыта пачаў выясьняць ім, што Яму трэба йсьці ў Ерусалім, многа выцярпець мук ад начальнікаў і старэйшынаў народных, напасьледак быць павешаным на храсьце і на трэці дзень уваскрэснуць. Гаварыць аб гэтым было вельмі патрэбным, каб прыгатовіць вучняў. Яны не дапускалі і думкі, што Хрыстос, Сын Божы, мог пацярпець і памёрці. Толькі тым і тлумачыцца, чаму ап. Петр, выслухаўшы гэта, пачаў маліць Яго: «Барані, Божа! хай ня будзе гэтага з Табою, Госпадзі!» Пётр казаў гэта ціха, адклікаўшы Госпада ў бок, каб ніхто ня чуў, але Хрыстос, зьвярнуўшыся да ўсіх Апосталаў, голасна і строга сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мяне спакушаеш! бо ты думаешь не аб тым, што Божае, але што чалавечае». Рада ап. Пятра Іісусу Хрысту ўхіліцца ад хрэсных мукаў і сьмерці была ад неразуменьня таго дзела, дзеля якога Іісус Хрыстос, Сын Божы, прыйшоў у сьвет. Яна напомніла Іісусу Хрысту спакушэньне д’ябла ў пустыні, чаму Ён з такім дакорам і адкінуў угаворваньне Пятра.
Пасьля гэтага, паклікаўшы да Сябе вучняў, Гасподзь сказаў: «Калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, вазьме хрэст свой і йдзе за мною. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той уратуе яе. Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе увесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі, і тады адплаціць кожнаму паводле яго паступкаў».