Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

ляюць ад Бога. Толькі пры помачы Божай багаты чалавек можа даць належны ўжытак свайму багацьцю, калі яно пайдзе на дапамогу ўсім, хто пакутуе і абцяжаны горам, і не пашкодзіць асабістаму збаўленьню і насьледаваньню Царства Нябеснага.
Зрачыся багацьця і ўсіх прыемнасьцяў жыцьця — гэтае вымаганьне ставіцца Іісусам Хрыстом ня ўсім Яго пасьлядоўнікам, бо ня ўсе „могуць умясьціць“, а толькі тым, якія хочуць быць «дасканальнымі», г. зн. хто шукае вышэйшых ступеняў прыбліжэньня да Бога, Які ёсьць Сама Найвышэйшая Сьвятасьць і Удасканаленьне.

50. Аздараўленьне сьляпога.

Лук. XVIII, 35—43.

Калі Гасподзь, абкружаны народам, падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы жабрак, пачуўшы, што міма яго ідзе Іісус Назарэй, закрычаў: «Іісусе, Сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною». Пярэднія з натоўпу закрычалі на яго, каб маўчаў. Але ён яшчэ мацней крычаў: „Сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!“ Іісус затрымаўся, загадаў прывясьці яго да сябе, і калі той падыйшоў да Яго, спытаўся: „Чаго ты хочаш ад Мяне?“ Той сказаў: „Госпадзі! каб мне бачыць“. Іісус сказаў яму: „Бач-жа! вера твая спасла цябе“. І ён у той-жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.

51. Васкрашэньне Лазара.

Іоан. XI, 1—46.

Недаходзячы да Ерусаліму, Іісус Хрыстос атрымаў вестку, што Лазар, Ягоны друг з Віфаніі, цяжка хворы. Вестку паслалі Хрысту сёстры Лазаравы Марфа і Марыя. Гасподзь не адразу пайшоў у Віфанію. Ён наўмысьля затрымаўся яшчэ на два дні ў тым месцы, дзе знайшлі Яго пасланыя, і сказаў Апосталам: «Гэтая хворасьць не на сьмерць, але на славу