Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

задкладна склікалі сынэдрыён, г. зн. вышэйшае судзілішча. «Што нам рабіць?» паставілі яны пытаньне. „Гэты чалавек творыць шмат чудаў. Калі ня зьвернем на гэта ўвагі, дык усе ўверуюць у Яго“. Яны баяліся, што народ, увераваўшы ў Хрыста, абвесьціць Яго царом Ізраіля і паднімець паўстаньне супроць сваіх валадароў. А тады прыдуць рымскія легіёны, вазьмуць Ерусалім, зруйнуюць храм і самы горад і мо’ зальюць кроў’ю ўсю землю: тады будзе канец і іхнаму панаваньню. Узьнялася ў сынэдрыёне гарачая спрэчка. Спыніў яе сваёю радаю архірэй Кайяфа. Ён сказаў: «Вы нічога не разумееце: ці ня лепш нам, каб адзін чалавек памёр за ўсіх людзей, чым увесь народ загінуў?» Інакш кажучы: трэба хутчэй забіць Хрыста, каб больш не тварыў чудаў і не спакушаў народ, і будзе усё спакойна. Усе згадзіліся з прапазыкаю Кайяфы і пастанавілі забіць Хрыста. Ведаючы гэта і ведаючы, што «ня прыйшоў яшчэ час Яго, Гасподзь ня стаў пакуль паказвацца між імі і пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў горад, званы Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю папрыходзіла ў Ерусалім шмат людзей, каб ачысьціцца. Усе толькі і гаварылі, што аб Хрысьце і створаных Ім чудах, і чакалі, ці ня прыйдзе Ён на сьвята. Архірэі-ж і фарысэі выдалі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Хрыстос, данёс, каб Яго ўзяць.

53. Праракаваньне Іісуса Хрыста аб сваіх хрэсных муках і сьмерці. Адказ Іісуса Хрыста на просьбу Саламіі і яе сыноў Якава і Іоанна.

Мат. XX, 17—28; Мрк. X, 32—45; Лук. XVIII, 31—34.

Падчас апошняе Свае падарожы з Эфраму ў Ерусалім Іісус Хрыстос адклікаў 12 Сваіх Апосталаў і сказаў ім: «Вось уваходзім мы ў Ерусалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана прарокамі аб Сыне чалавечым, бо выдадуць Яго першасьвяшчэньнікам і кніжнікам, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго, і будуць біць і заб’юць Яго насмерць, і на трэці дзень ува-