Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, бо не распазнаў часу адведзінаў тваіх».
Калі Іісус Хрыстос увайшоў у Ерусалім, усё места ўзварушылася і ўсе сьпяшаліся на спатканьне Яго. Зрываючы з дрэваў зялёнае гальлё і кідаючы яго пад ногі Хрысту, народ голасна вітаў свайго Вучыцеля: «Осанна, Сыне Давідаў!» Некаторыя з натоўпу, асабліва прыйшоўшыя здалёк, ня ведалі Хрыста. „Хто гэта?“ — пыталіся яны. Ім адказвалі: «Гэта Іісус, прарок з Назарэту Галілейскага». Падобна да дарослых, віталі Іісуса Хрыста і дзеці, на што зьвярнулі ўвагу Яго фарысэі, якія неадступна йшлі за Ім. Хрыстос адказаў ім: „Ці-ж вы ня чыталі, што вуснамі дзяцей і сысуноў Гасподзь тварыў хвалу?“
Шэсьце Іісуса Хрыста спынілася каля храму, куды Ён і ўвайшоў. Там абкружылі Яго хворыя, сьляпыя і кульгавыя, якіх з прычыны надыходу сьвята сабралося шмат у Ерусаліме, і Ён усіх аздараўляў. Пад вечар Гасподзь вярнуўся ў Віфанію. Гэта ўсё было ў першы дзень тыдня, які панашаму завецца цяпер „нядзеляю“.

Трапар сьвята.

Ѡ῎бщее воскресе́нїе пре́жде Твоеѧ̀ стра́сти ѹ̆вѣрѧ́ѧ, йз̓ ме́ртвыхъ воздви́глъ є̆сѝ Ла́зарѧ, Хртѐ Бж҃е. Тѣ́мже й мы̀ ꙗ῎кѡ ѡ῎троцы, побѣ́ды зна́менїѧ носѧ́ще, Тебѣ̀ Побѣ́ди́телю сме́рти вопїе́мъ: ѡ̆са́нна в' вы́шнихъ, бл҃гослове́нъ грѧды́й во и῎мѧ Гд҃не.

Яшчэ перад Сваімі мукамі Ты, Хрысьце Божа, праракаючы агульнае ўваскрасеньне, падняў Лазара з мёртвых. Таму і мы, як дзеці, нясучы азнакі перамогі (пальмавае гальлё), усклікаем Табе, Пераможцу сьмерці: Осанна ў вышніх! багаслаўлёны, што ідзе ў імя Госпада!

57. Пракляцьце Іісусам Хрыстом смакоўніцы. Выгнаньне з храму гандляроў.

Мат. XXI, 18—23; Мрк. XI, 12—25.

На другі дзень Іісус Хрыстос пайшоў з вучнямі ў Ерусалім. Каля самае дарогі стаяла смакоўніца або