Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

— Дык не, не даюць… Прысьніцца штосьці, засьвітае, а ўстанеш, ня помніш…

Ён раптам супыніўся і прыслухаўся. Твар яго зьбялеў, і нейкі сударгавы выраз скрывіў усе рысы.

— Чарцянят упусьцілі, — сказаў ён са злосьцю ў голасе.

Сапраўды зьнізу з вузкага праходу, быццам шум паводкі, ляцелі шагі і крыкі дзяцей. На адзін міг усё сьціхла, мусі натаўп выбег на сярэдні пляцык, і шум выліваўся на двор. Але затым цёмны праход загудзеў, як труба, і міма Эвэліны, выпярэджваючы адно аднаго, праляцела вясёлая гурба дзяцей. Каля верхняе ступені яны спыніліся на мігненьне, але за гэтым адзін за адным пачалі шмыгаць міма сьляпога званара, які са скрыўленым ад злосьці тварам тыкаў наўгад сьцісьненымі кулакамі, стараючыся папасьць у каго-нібудзь з бегшых.

У праходзе вынурнула раптам з цемнаты новая асоба. Гэта быў, відочна, Раман. Твар у яго быў шырокі, згараны воспаю і над’звычайна дабрадушны. Закрытыя павекі ўтойвалі ямы вачэй, на губах іграла дабрадушная ўсьмешка. Прайшоўшы каля прытуленай да сьцяны дзяўчыны, ён падняўся на пляцык. Размахнутая рука яго таварыша папала яму збоку ў шыю.

— Брат! — гукнуў ён прыемным грудным голасам. — Юрка, — ізноў ваюеш?

Яны стаўкануліся і абмацалі адзін аднаго.

Нехай собі, — дабрадушна адказаў Раман… — Птушкі Божыя. Ось як ты іх налякав. Дэ вы тут, бісенята…

Дзеці сядзелі па кутох каля кратаў, прытаіўшыся, і вочы іхнія блішчэлі хітрасьцю, а часьцёва і страхам.

Эвэліна, нячутна ступаючы ў цемнаце, зыйшла ўжо да паловы першага праходу, калі за ёю