быў зьбялелы, як папера, але бровы ў яго былі сьцісьненыя, а твар глыбока ўсхвалёваны.
Халодны вецер паднімаў за імі пыл на вуліцах мястэчка. Ззаду, сярод сьляпых падняўся гоман і спрэчкі з-за даных Пётраю грошай…
Ці было гэта рэзультатам прастуды, ці вырашэньнем доўгага духовага крызысу, ці, нарэшце, і тое й іншае злучылася разам, але толькі на другі дзень Пётра ляжаў у сваім пакоі у нэрвовай гарачцы. Ён бічкаваўся ў пасьцелі з скрыўленым тварам, час ад часу да чагось прыслухваючыся, і кудысьці парываўся бегчы. Стары доктар з мястэчка мацаў пульс і гаварыў аб халодным васеньнім ветры; Максім хмурыў бровы і не глядзеў на сястру.
Хвароба была ўпорлівая. Калі надыйшоў крызыс, дык хворы ляжаў некалькі дзён ледзь што бяз руху. Нарэшце, малады арганізм перамог.
Раз, сьветлаю асеньняю раніцаю, ясны прамень прарваўся ў вакно і ўпаў каля галавы ў хворага. Заўважыўшы гэта, Анна Міхайлаўна зьвярнулася да Эвэліны:
— Зацягні фіранку… Я гэтак баюся гэтага сьвятла…
Дзяўчына ўстала, каб споўніць загад, але неспадзявана разьлёгшыся, першы раз, голас хворага спыніў яе:
— Не, нічога. Калі ласка… пакіньце так…
Вбеззьва жанчыны радасна схіліліся над ім.
— Ты чуеш? Я тут!.. — сказала маці…
— Але, адказаў ён, — і пасьля сьціх, быццам стараючыся нешта прыпомніць.
— Ага, але!.. — загаварыў ён ціха і раптам