Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

І чым больш прыслухваўся Максім, тым ясьней зьвінеў для яго ў ігрэ сьляпога знаёмы мотыў.

Але, гэта яна, шумлівая вуліца. Сьветлая, грымучая, поўная жыцьця хваля коціцца, дробячыся, бліскаючы і рассыпаючыся тысячаю гукаў. Яна то паднімаецца, узрастае, то падае ізноў да аддаленага, але нясьціхаўшага гругатаньня, застаючыся ўвесь час спакойнаю, прыгожа-бяз’імпатнаю, халоднаю і бязучаснаю.

І раптам Максімава сэрца ўпала. З-пад рук музыкі ізноў, як і некалі, вырваўся стогнат.

Вырваўся, празьвінеў і замёр. Ды ізноў жывое гругатаньне, усё зырчэй і сільней, бліскучае і рухлівае, шчасьлівае і сьветлае.

Гэта ўжо не адны стагнаньні асабістага гора, не адна сьляпая пакута. На вачох у старога зьявіліся сьлёзы. Сьлёзы былі і на вачох у яго суседзяў.

— Ён пачаў бачыць, але, гэта праўда, — ён пачаў бачыць, — думаў Максім.

Сярод яснае і рухавае мэлёдыі, шчасьлівае і вольнае, як сьцяповы вецер, і, як ён, бясклопатнай, сярод пярэстага і шырокага гулу жыцьця, сярод то сумнага, то вялічавага напеву народнае песьні, усё часьцей, усё настойчывей і мацней прарывалася нейкая, хапляўшая за душу, нота.

— Так-так, мой хлопчык, — у думках паддаваў бадзёрасьці Максім, — наганяй іх сярод вясёласьці і шчасьця…

Цераз мінуту над зачарованым натаўпам у вялізарнай салі, уладная і захопная, стаяла ўжо адна толькі песьня сьляпых…

Подайте сьліпенькем… р-ради Христа.

Але гэта ўжо была ня просьба аб міласьціне і ня нікчэмны лямэнт, заглушаны шумам вуліцы. У ёй было ўсё тое, што было й раней, калі, пад яго ўплывам, Пётраў твар скрыўляўся, і ён уцякаў