Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Сапраўды дзіцянё было ўстрывожанае і неспакойнае: яно то лавіла новыя гукі, то дзівілася таму, што ранейшыя, да якіх яно ўжо пачало прывыкаць, раптам сьціхалі і недзе губляліся.

VII.

Хаос вясьнянага няладу ўціхамірыўся. Пад гарачымі сонцавымі косамі праца прыроды ўваходзіла ўсё болей і болей у сваю каляіну, жыцьцё як быццам напружвалася, яго паступальны ход рабіўся больш рашучым, быццам бег цягніка, які ўжо разыйшоўся. На сенажацях зазелянела маладая травіца, ў паветры лётаў пах бярозавых почак.

Хлопчыка рашылі вывясьці ў поле, на бераг бліжэйшае рэкі.

Маці вяла яго за руку. Побач на сваіх кулях ішоў дзядзька Максім, і ўсе яны скіроўваліся да берагавога ўзгорка, які даволі ўжо высушыла сонца і вецер. Ён зелянеў густым мурагом, і з яго адкрываўся від на далёкі прастор.

Ясны дзень ударыў па вачох маці і Максіма. Сонцавы косы грэлі іхнія твары, вясьняны вецер, як быцам махаючы нябачанымі крыльлямі, зганяў гэтую цяплыню, замяняючы яе сьвежаю прахалодаю. У паветры лятала штосьці, што п’яніла да роскашы, да змогі.

Маці пачула, што ў яе руцэ моцна сьціснулася маленечная ручка дзіцяці, але ап’яняўшы павеў вясны зрабіў яе менш чулаю да гэтае праявы дзіцячае трывогі. Яна дыхала поўнымі грудзьмі і ішла наперад, не адварочваючыся: калі-б яна зрабіла гэта, дык убачыла-б дзіўны выраз на хлопчыкавым твары. Ён павяртаў расплюшчаныя вочы да сонца з нямым зьдзіўленьнем. Губы яго разявіліся: ён убіраў у сябе паветра шпаркімі глыткамі, быццам рыба, якую выцягнулі з вады, вы-