Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

новага няжывога, але разам з тым і злога гасьця. Ён выйшаў у сад і ня чуў, як устанавілі інструмэнт на ножках, як прыезны з места наводчык заводзіў яго ключом, прабаваў клявішы і наводзіў драцяныя струны. Толькі, як усё было скончана, маці загадала паклікаць у пакой Петрыка.

Цяпер, азброіўшыся венскім інструмэнтам лепшага майстра, Анна Міхайлаўна загадзя трыумфавала перамогу над няхітраю вясковаю дудкаю. Яна была пэўнаю, што яе Петрык забудзе цяпер стайню і дудара і што ўсе свае радасьці будзе адтрымліваць ад яе. Яна глянула расьсьмяянымі вачыма на палахліва ўвайшоўшага разам з Максімам хлопчыка і на Іохіма, які прасіў пазваленьня паслухаць заморскае музыкі і цяпер стаяў каля дзьвярэй, саромліва спусьціўшы вочы і чуб. Калі дзядзька Максім і Петрык селі на кушэтцы, дык яна раптам ударыла па клявішах піаніно.

Яна іграла п’есу, якую ў пансіёне пані Радзецкай і пад кіраўніцтвам паненкі Кляпс вывучыла дасканальна. Гэта было штосьці асабліва гучнае, але даволі хітрае, вымагаўшае значнае пруткасьці пальцаў; на публічным экзамене Анна Міхайлаўна заваявала гэтаю п’есаю вялікія пахвалы і сабе, і асабліва сваёй настаўніцы. Ніхто ня мог сказаць гэтага напэўна, але шмат хто дагадваўся, што маўклівы пан Папельскі ачараваўся паннаю Яцэнка якраз у тую кароткую чэцьверць гадзіны, калі яна выпаўняла трудную п’есу. Цяпер маладая жанчына іграла яе з сьвядомым разьлічваньнем на іншую перамогу: яна хацела мацней прыцягнуць да сябе маленькае сэрца свайго сына, захопленага хахлацкаю дудкаю.

Аднак-жа, на гэты раз яе чаканьні былі ашуканы: венскаму інструмэнту аказалася не па сілах барацьба з кавалкам украінскае вярбы. Праўда, ў венскага піаніно былі магутныя асяродкі: дарагое дзерава, найлепшыя струны, шыкарная работа