Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

значнай ступені аставаўся для яго недаступным і ня дзіва: ён ня мог бачыць ні хітрых агоньчыкаў у вачох расказчыка, ні сьмешных зморшчкаў, ні пацягваньня даўгімі вусамі.

III.

Ня так даўно перад апісваным тут часам у невялікім суседнім двары зьмяніўся „пасэсар“[1]. На месцы ранейшага, неспакойнага суседа, ў якога нават і з маўклівым панам Папельскім выйшаў суд з-за нейкае шкоды, цяпер у блізкай сядзібе пасяліўся стары Яскульскі з жонкаю. Ня гледзячы на тое, што абое мелі, агулам бяручы, ня менш як сто гадоў, яны пажаніліся досіць нядаўна, дзеля таго, што пан Якуб доўга ня мог скалаціць патрэбнае на арэнду сумы і праз гэта хадзіў у характары „акомана“ па чужых людзях, а пані Агнешка, чакаючы шчасьлівае мінуты, жыла ў характары ганаровае „покоювкі“ ў графіні Патоцкай. Калі, нарэшце, шчасьлівая мінута надыйшла і „малады“ з „маладою“ сталі рука ў руку ў касьцёле, дык у вуснах і ў чубе малайцаватага „маладога“ палавіна валасоў была зусім сівая, а пакрыты саромлівым румянцам маладусін твар быў таксама аблямованы серабрыстымі пасмамі.

Гэтая акалічнасьць не перашкодзіла, аднак-жа, шчасьцю мужа і жонкі, і пладом гэтага познага каханьня зьявілася адзіная дачка, якая была блізка што й равесьніцай сьляпога хлопчыка. Уладзіўшы пад старасьць свой куток, у якім яны, хоць і умоўна, маглі лічыць сябе за поўных гаспадароў, старыя пачалі жыць у ім ціха і скромна, як-бы плацячы сабе гэтаю цішынёю і адзінотай за клапатлівыя гады цяжкага жыцьця „ў чужых людзях“. Першая іхняя арэнда аказалася ня зусім удачнаю, і цяпер яны крыху звузілі справу. Але й на новым

  1. Пасэсар паўкраінску — арэндатар двара.