Старонка:Табе (1927).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

— Мне ня трэба
Ні песень,
Ні славы,
Толькі ўрэшце ты стань
чалавек!

Адказаў сваёй любай на гэта:

— Чорнакудрая, радасьць мая,
„Сумасшедшее сердце поэта“ —
Цямней ночы,
Сьвятлей серабра.

І казала ласкавей чаромхі,
Сінім цьветам абсыпала слоў:
— Ну, пашто,
Ну, куды цябе
гоніць
Твайго сэрца ўскіпеўшая кроў?