смакаў. Багі заходзяць да філёматаў, сьпяваюць касьцельныя калядзкія песьні, а пасьля прымаюць удзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні імянін Адама Міцкевіча і Тамаша Зана.
Ян Чачот напісаў жартлівы верш—пахвалу ксяндзу Дзянісу Хлявінскаму: „О ты, вялебны войча і пралаце... ты гучыце як тыя чмялі, што зьбіраюцца пад вульлём, ты гучыш, што хто памёр без грамнічнае сьвечкі, таго д'яблы забяруць у пекла. Ты гаворыш аб муках натоўпу грэшнікаў... бяда таму бяздольнаму, які на споведзі ня скажа, што ён мужом надстаўляў рогі. Ты лаеш цяперашняе скажанае пакаленьне ды хваліш даўнейшае, якое пакорна, шануючы голеных дармаедаў, сыпала неабачна скарбы ім у рукі.
„А калі ты пакінеш аўтар і духоўныя ўборы, дык маеш поўную торбу прыбыткаў з парахвіі ды яшчэ дукатаў, схопленых за разводы,—вось тады віном ты распальваеш свае бяссорамныя імкненьні...
„Шкада, што ты зусім ня дбаеш, не зварачваеш увагі на злы прыклад, які падаеш... Калі тваім брухам расьпёртая карэта бяскарна ламае брук, выбіваючы іскры, ты лётаеш увесь чырвоны, як быццам тая комэта, а адзаду, як хвост, цягнуцца за табою гайдукі. Ты блісьнеш сярод дому, дзе юрлівая дэвотка сьпяшаецца атрымаць пацалункі, якія толькі што набылі сьвятасьць, і з ветлівым прысяданьнем (рэвэрансам) сустракае цябе на месцы свайго мужа, бо ты ня грэбуеш і гэткімі падламі.
„Бачу, як у цябе іскрыцца ўзрок, шчаціняцца валасы. Ты сам ня ведаеш, за што я гэтак бязьлітасна цябе дакараю... Бачу, што кій блізенька ад цябе ляжыць... Зараз я цябе выведу з непаразуменьня.
„Ты ня маеш такіх уласьцівасьцяй, якіх я табе панадаваў у маёй песьні. Гэтыя ўласьцівасьці ня толькі я, але й ты сам гатоў лічыць азнакамі канонікаў ды паважаных біскупаў, гэтых каменных слупоў рымскае веры.
„Але ты належыш да чарнецтва. Выбачай,—ты церпіш удары за сваіх начальнікаў. Ваш паважны стан цяпер стаўся годным сьмеху, сам не шануючы кнігі сваіх правоў". (Walka miodowa, a razem Tomaszowe. Радкі 5—44).
„Вельмі лёгка ствараць цуды, выдумляць дзівы, склікаць ксяндзоў, касьцёлак для іх у лесе пабудаваць, устанавіць