зьвінела магчымасьць і дабытае дабро не перайшло яшчэ ў рукі гандляроў і шынкароў. Гэтае агульнае банкетаваньне мела ў сабе нешта ачароўваўшае. Яно ня было зборышчам п’яніц, напіваўшыхся з гора; але было проста шалёнае разгульле вясёласьці. Кожны прыходзіўшы сюды забываў і кідаў усё, што дасюль яго займала. Ён, можна сказаць, пляваў на сваё мінулае і бясклопатна аддаваўся волі і таварыству гэткіх-жа самых, як сам, гулякаў, ня меўшых ні радні, ні кута, ні дружыны, апрача вольнага неба і вечнага болю душы свае. Гэта вытварала тую шалёную вясёласьць, якая не магла-б нарадзіцца а ні з якое іншае крыніцы. Расказы і балбатня, сярод сабранага натаўпу, гультайна адпачываўшага на зямлі, часта гэткія былі сьмешныя і дыхалі гэткаю сілаю жывога расказу, што трэ’ было мець усю спакойную павярхоўнасьць запарожца, каб захоўваць нярухомы выраз твару, не маргнуўшы нават вусам, — вострая рыса, якою адрозьніваецца дасюль ад іншых братоў сваіх паўднёвы расіянін. Вясёласьць была п’яная, гучная, але пры ўсім гэтым гэта ня быў чорны шынок, дзе панура-скрыўляўшаю вясёласьцяй няпрытомніцца чалавек; гэта было цеснае кола школьных таварышоў. Розьніца была толькі ў тым, што, замест сядзеньня за паказкаю і будзённых толкаў настаўніка, яны рабілі налёт на пяцёх тысячах коняй: замест сенажаці, дзе гуляюць у качолку, у іх былі непільнаваныя бясьпечныя граніцы, паглядаючы на якія татарын выказваў быструю сваю галаву і нярухома, строга паглядаў турак у зялёнай чалме сваёй. Розьніца тая, што заместа сільнае волі, злучыўшай іх у школе, яны самі, сваім наманам, кінулі сваіх бацькоў і матак і ўцяклі з бацькаўскіх хатаў; што тут былі тыя, у якіх ужо целяпалася каля шыі вяроўка і якія, заместа белае сьмерці, ўбачылі жыцьцё, і жыцьцё ўва ўсім разгуле; што тут былі тыя, якія, паводле добрага звычаю, не маглі
Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/39
Гэта старонка не была вычытаная