Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/221

Гэта старонка не была вычытаная

174.

ТРЫОЛЕТ.

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.