Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/30
Гэта старонка не была вычытаная
17.
НАД МАГІЛАЙ.
Каля шляху ў чыстым полі
Магіла стаіць;
Кругом круціць завіруха,
Гуляе, шуміць.
На магіле адзінока
Каліна расьце;
Яе вецер абвявае,
Мяцеліца гне.
I навокала магілы
Сьпявае-гудзіць
Пра таго, хто ў чыстым полі
Пахаваны сьпіць…