Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/65
Гэта старонка не была вычытаная
46.
ПРОСЬЦЕНЬКІ ВЕРШЫК.
Няяркая, маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць;
Яе ня кожны нават і прыкмеціць,
Хто ў гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая, маленькая вясёлка! —
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю —
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.